Асацыяцыя спалучае ў сваёй дзейнасці праваабарончую, гуманітарную, прафсаюзную, адукацыйную, навуковую функцыі
МЭТА ДЗЕЙНАСЦІ
Кансалідацыя беларускай адукацыйнай і навуковай супольнасці на падмурку дэмакратычных каштоўнасцей дзеля арганізацыі ўзаемадапамогі, абароны законных правоў і прадстаўлення інтарэсаў у адносінах з працадаўцамі, рэалізацыі адукацыйных і даследчых праектаў, падрыхтоўкі рэфармавання сістэмы адукацыі і навукі ў Беларусі

Дзейнасць

Задачы Асацыяцыі ўключаюць:
  • Стварэнне інфраструктуры прафесійнай навукова-педагагічнай супольнасці
  • Спрыянне ўтварэнню гарызантальных сувязей паміж яе ўдзельнікамі і знешнімі партнёрамі
  • Пабудову і каардынацыю гнуткіх структур арганізацыі і падтрымкі дзейнасці незалежных ініцыятыў у сферы адукацыі і навукі
  • Распрацоўку і рэалізацыю механізмаў, праектаў і праграм у сферы адукацыі і навукі, накіраваных на пабудову дэмакратычнага грамадства Беларусі
  • Актыўны ўдзел у прыняцці рашэнняў у адукацыйнай і навуковай палітыцы
  • Аказанне гуманітарнай і юрыдычнай падтрымкі прадстаўнікам адукацыйнай і навуковай супольнасці у Беларусі і за яе межамі
Спосабы дасягнення мэты і задач:
  • Прадстаўленне і абарона правоў і законных інтарэсаў прадстаўнікоў адукацыйнай і навуковай супольнасці Беларусі ў дзяржаўных, гаспадарчых і грамадскіх органах і арганізацыях у Беларусі і за яе межамі
  • Падрыхтоўка і рэалізацыя праектаў у сферы адукацыі і навукі
  • Выданне навуковай, навукова-папулярнай, метадычнай і публіцыстычнай літаратуры
  • Арганізацыя і правядзенне сустрэч, лекцый, семінараў, трэнінгаў, выстаў, прэзентацый, конкурсаў, канферэнцый, сімпозіумаў, у тым ліку міжнародных
  • Збор фінансавых рэсурсаў для рэалізацыі статутных мэты і задач арганізацыі
  • Пабудова і узмацненне узаемасувязей з міжнароднымі партнерамі ў галіне адукацыі і навукі
Жадаючым уступіць у Асацыяцыю:
Вы можаце азнаеміцца з Статутам і Працэдурай уступу ў Асацыяцыю па спасылках ніжэй
Запоўніце форму заяўкі на членства ў Асацыяцыі